topfhelm » Пн 18.11.2019, 18:48:27
2 бел. рублі з умоўна нестандартным надпісам на гурце (нізам да аверсу), кепскай праштампоўкай і імавернай непраштампоўкай літары "Р". Справа ад літары "Р" маецца палоса, таму ўзнік рэзонны сумнеў у магчымасці падцірання. Падцёр іншую манету - атрымліваецца яма, а палоса на гэтай упоравень. Ці можна неяк самастойна вызначыць падціранне? І які можа быць кошт у такой манеты ў выніку заводскага браку? P.S. Яшчэ адзін + у скарбонку "заводскасці" - рэзкае звужэнне гарызантальных ліній літары "Р" ад самага пачатку, што, хутчэй за ўсё, немагчыма было б зрабіць пры падціранні звычайнай манеты.
- Вложения
-
-